У швейцарскім Ньёне 7 жніўня прайшло лёсаванне плей‑оф — нечэмпіёнскі і чэмпіёнскі шляхі — кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Нямецкі «Штутгарт», за які сёлета будзе выступаць беларус Аляксандр Глеб, згуляе з чэмпіёнам Румыніі — клубам «Тымішаара», які на папярэднім раўндзе выбіў уладальніка Кубку УЕФА данецкі «Шахцёр». Першы матч у Румыніі.

Латвійскі «Вентспілс», які выбіў з Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ — з швейцарскім «Цюрыхам».

Малдоўскі «Шэрыф», які трэніруе беларускі спецыяліст Леанід Кучук, згуляе з грэцкім «Алімпіякасам».

Усе пары:

чэмпіёнскі шлях: «Шэрыф» (Малдова) — «Алімпіякас» (Грэцыя), «Зальцбург» (Аўстрыя) — «Макабі» (Хайфа, Ізраіль), «Вентспілс» (Латвія) — «Цюрых» (Швейцарыя), «Капенгаген» (Данія) — «Апаэль» (Кіпр), «Леўскі» (Балгарыя) — «Дэбрэцэн» (Венгрыя).

Нечэмпіёнскі шлях: «Ліён»(Францыя) — «Андэрлехт» (Бельгія), «Селтык» (Шатландыя) — «Арсенал» (Англія), «Тымішаара» (Румынія) — «Штутгарт» (Нямеччына), «Спортынг» (Партугалія) — «Фіярэнціна» (Італія), «Панацінаікас» (Грэцыя) — «Атлетыка» (Мадрыд).

Матчы пройдуць 18‑19 і 25‑26 жніўня. Пераможца трапляе ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, той, хто прайграе, у групавы турнір Лігі Еўропы.

***

А 14:30 пройдзе лёсаванне плей‑оф Лігі Еўропы.

БАТЭ трапіцца адзін з пяці наступных клубаў:

«Вердэр» (Брэмен, Нямеччына) «Эвертан» (Ліверпуль, Англія), «Херэнвен» (Галандыя), «Дынама» (Заграб, Харватыя), «Літэкс» (Ловеч, Балгарыя).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?