БЕЛТА

БЕЛТА

Але спачатку толькі ў свінагадоўлі і будаўніцтве.

У сьвінагадоўчай галіне Беларусі пачынаецца рэвалюцыя, заявіў кіраўнік Беларусі. Паводле яго, тры гады таму некалькі заходніх інвэстараў прапанавалі рэалізаваць у Беларусі праекты па сьвінагадоўлі. Адзін комплекс, разьлічаны на ўтрыманьне 25 тысячаў галоў, быў пабудаваны ў Магілёўскай вобласьці па галяндзкіх тэхналёгіях. У Ляхавіцкім раёне створаны сьвінакомплекс па тэхналёгіях датчан. «Мы атрымалі самыя сучасныя сьвінакомплексы ў сьвеце, і цяпер ёсьць узор, каб навучыць астатніх у Беларусі. На гэтых пілотных праектах мы навучыліся, як будаваць, ствараць новыя канструкцыі. Такім чынам, мы будзем перабудоўваць усю краіну ў гэтай галіне», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Беларуская сельская гаспадарка будзе даведзена да стандартаў сусьветнага ўзроўню, заявіў таксама кіраўнік Беларусі пасьля наведваньня сьвінакомплексу беларуска‑дацкага ЗТАА «Белдан».
Ён падкрэсьліў, што такія комплексы неабходна паступова ўкараняць ва ўсёй рэспубліцы:

«Вось узор. Нам трэба вызначыцца, колькі комплексаў неабходна ў рэгіёнах, і паступова рэканструяваць старыя і ствараць такія сучасныя комплексы. Нічога прыдумляць не трэба, мы ўжо бяром гатовыя тэхналёгіі. Сёньня іх трэба «выцягваць» з Эўропы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што ў гэтым станоўчыя рысы сусьветнага крызісу, які садзейнічае таму, што эўрапейцы ідуць працаваць у новыя для сябе рэгіёны.

Ён таксама падкрэсьліў, што да 1 студзеня 2010 года поўнасьцю на эўрапейскія нормы выйдзе будаўнічая галіна. «З 2011 года, я ўпэўнены, мы будзем жыць, як у Эўропе, падцягнуўшы і іншыя напрамкі», — сказаў ён.

Аляксандар Лукашэнка сярод іншага гаварыў пра эфэктыўнасьць перапрацоўкі саломы. «Ня дай Бог, вы не папрацуеце з саломай, будзеце яе спальваць або пакідаць безгаспадарнай на палях. Тады наракайце самі на сябе, — сказаў ён. — Навошта вы яе зьбіраеце на палях? Растрасіце яе, унясіце калій і азот. Калі мы цяпер своечасова ўнясём гэта ўгнаеньне, тады ў нас будуць разьвязаны рукі вясной», — дадаў Лукашэнка.

БЕЛТА + Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0