Супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі траіх падазраваных ў здзяйсненні дзёрзкага разбойнага нападу на 45-гадовую жыхарку Салігорску. Яны звязваюць напад з прафесійнай дзейнасцю пацярпелай.

21 ліпеня ў каля вёскі Новыя Трушкі Салігорскага раёна злачынцы ў масках абрабавалі жанчыну на 5 мільёнаў рублёў, 350 еўра і 350 даляраў. Як высветлілі аператыўнікі, злачынцы вельмі добра спланавалі напад. Яны перагарадзілі аўтадарогу бярвёнамі, прымусіўшы ахвяру пакінуць аўтамабіль і выйсьці з салона. Пасля гэтага напалі на яе, пад пагрозай нажа забралі грошы і зніклі ў невядомым накірунку.

Падчас аператыўна-вышукных мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што злачынства звязана з прафесійнай дзейнасці пацярпелай.

Жанчына дапамагала свайму мужу, дырэктару аднаго з раённых унітарных прадпрыемстваў, скупляць у насельніцтва лясныя ягады для далейшага перапродажу за мяжу.

Як паведамляе прэс-служба МУС, супрацоўнікі міліцыі праверылі больш сотні чалавек на прадмет датычнасці да злачынства. Сярод іх аказаўся 27-гадовы сын адной з нарыхтоўшыц ягад, якая жыве ў вёсцы Новыя Трушкі. Ён ужо быў раней судзімы і быў заўважаны ва ўжыванні наркотыкаў.

Пасля непрацяглага назірання за падазраваным пад увагу аператыўнікаў патрапілі двое ягоных сяброў-наркаманаў. Усе трое былі затрыманыя паводле падазрэння ў здзяйсненні злачынства і на першы допытах прызналі сваю віну.

ВЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0