Раман Галоўчанка. Фота: БелТА.

Раман Галоўчанка. Фота: БелТА.

«У нас ніколі не было дэфіцыту ў вытворчасці гародніны. Па некаторых пазіцыях вырошчваем у дзясяткі разоў больш, чым трэба ўнутранаму рынку, напрыклад бульбы — у 13 разоў. У нас ёсць стабілізацыйныя фонды.

Кіраўнік краіны летась даручыў аблвыканкамам, якія з'яўляюцца трымальнікамі стабфондаў, закласці прадукцыю пад стоадсоткавую патрэбу ўнутранага рынку. Гэта было зроблена. Астатняе будзе вывозіцца на экспарт», — сказаў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка пасля наведвання УП «Партызанскае», якое забяспечвае захоўванне стабілізацыйных фондаў прадукцыі раслінаводства, піша БелТА.

Галоўчанка таксама патлумачыў, чаму ў такім выпадку рэгулююцца кошты на гародніну, перадае «Спутнік». Па яго словах, у вытворцаў «ёсць спакуса прадаваць гародніну даражэй за мяжу, а беларусы не павінны адчуваць цэнавы ціск».

Чытайце таксама:

Цэны на імпартную гародніну і яблыкі таксама будуць рэгулявацца

«Калі дэфіцыту няма, то чаму растуць цэны?» Прафсаюзы непакояцца падаражаннем прадуктаў, асабліва гародніны

Цэны на імпартную гародніну і яблыкі таксама будуць рэгулявацца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0