Фота: CNN

Фота: CNN

«Мяне спыталі аб адносінах па ўзаемнай згодзе з маёй найбліжэйшай калегай, з якой я працаваў больш за 20 гадоў. Я прызнаў, што за апошнія гады гэтыя стасункі развіваліся. Я павінен быў раскрыць, калі яны пачаліся, але я не зрабіў гэтага. Я здзейсніў памылку. У сувязі з гэтым сёння я сыходжу ў адстаўку», — сказана ў заяве.

Цукер не ўдакладніў імя калегі, з якой у яго пачаўся раман. Аднак CNN піша, што гаворка ідзе пра віцэ-прэзідэнта і дырэктара па маркетынгу канала Элісан Галаст. Яна застаецца працаваць на CNN. Галаст пацвердзіла раман з Цукерам, заявіўшы, што іх рамантычныя стасункі пачаліся ў перыяд пандэміі. Яна шкадуе, што яны не распавялі пра раман «своечасова», дадала Галаст.

Джэф Цукер узначаліў CNN у 2013 годзе. Да гэтага 25 гадоў ён прапрацаваў на тэлеканале NBC. Цукер лічыцца адным з самых уплывовых людзей у амерыканскай тэлевізійнай індустрыі.

Галаст працавала на NBC разам з Цукерам і стала адной з першых, каго ён наняў, калі перайшоў на CNN.

І Цукер, і Галаст не знаходзяцца ў шлюбе, абодва разведзеныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0