У Крыме ў суботу падчас купання ў Чорным моры знікла дзіця з Беларусі.

Курортнікі з Беларусі – маці з дзіцем (1996 года нараджэння) – адпачывалі на адлегласці 1,5 кіламетра ад вёскі Штармавое ў бок вёскі Папоўка.

Пляж нельга выкарыстоўваць для масавага адпачынку. На беразе ўстаноўлены папераджальны знак пра забарону купання, адлегласць да найбліжэйшага выратавальнага пункта складае 1,5 кіламетра.

Паводле словаў жанчыны, дзіця плавала на надзіманым матрацы на адлегласці 20 метраў ад берага. Праз 10 хвілін маці заўважыла знікненне.

***

«На месцы здарэння працавалі пошукава-выратавальныя катэры. Матрац знайшлі хутка. Абследавалі берагавую паласу на працягу 10 кіламетраў, акваторыю мора ў гэтай плошчы.

І толькі ў 23.30 9 жніўня знайшлі цела дзіцяці, якое выкінула на бераг», — расказаў памочнік начальніка галоўнага ўпраўлення МНС Украіны ў Крыме Уладзімір Іваноў.

У найбліжэйшы час, паводле яго слоў, павінна прайсці судова-медыцынская экспертыза, якая ўстановіць прычыну смерці падлетка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?