Капітан «Эспаньола», абаронца Даніэль Харке памёр ад сэрцавай недастатковасці падчас перадсезоннага збору каманды ў Італіі.

У суботу 26-гадовы футбаліст узяў удзел у ранішняй трэніроўцы, але надвячоркам, размаўляючы на тэлефоне са сваёй дзяўчынай, ён нечакана страціў прытомнасць. Дактары «Эспаньёла» спрабавалі выратаваць яму жыццё з дапамогай дэфібрылятара, але беспаспяхова. Не змагла дапамагчы і брыгада «Хуткай дапамогі», якая ў лічаныя хвіліны прыехала з Фларэнцыі. Праз гадзіну канстатавалі смерць футбаліста.

«Эспаньол» звар’яцеў ад гора і гатовы прадаставіць у поўнае распараджэнне сям’і нашага капітана, – сказаў дырэктар клуба Херман дэ ла Крус. – Гэта немагчыма. Гэта жахліва.

Мы вяртаемся ў Барселону ў нядзелю, але не можам забраць цела Харке, бо трэба ўстанаваць прычыну смерці. Усе гульцы спустошаныя. Ён быў тут, з імі, а праз хвіліну сышоў назаўсёды. Гэта жахліва».

Харке (Jarque) быў выхаванцам «Эспаньола».

Ён дапамог камандзе заваяваць Кубак Іспаніі ў 2006 г. і дайсці да фіналу Кубку УЕФА 2007-м. Перад пачаткам сезона -2009/2010 ён быў абраны капітанам каманды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?