Верны Маскве кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў па-ранейшаму хоча, каб Уладзімір Пуцін стаў прэзідэнтам Расеі.

«Вельмі хачу! Я хачу, каб ён быў пажыццёвым прэзідэнтам Расеі», — сказаў Кадыраў у інтэрв’ю расейскай службе радыё «Свабода».

«Пуцін – мой кумір! Я яго люблю, я яго паважаю. Я за яго жыццё аддам! Я жыццём абавязаны гэтаму чалавеку. Таму гэта маё, асабістае. І маё стаўленне да Пуціна не змяніць! Каб не падвесці яго, каб ён не чырванеў праз мяне, я жыццё аддам», — адзначыў прэзідэнт Чачэніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?