Фота: mariakarabella / depositphotos.com

Фота: mariakarabella / depositphotos.com

Абмежаванні ўводзяць на 3 месяцы пасля афіцыйнага апублікавання пастановы ўрада. Але магчыма, што забарона на вываз гэтых пазіцый можа быць прадоўжана і да паўгода.

Пакуль дакумент не апублікаваны, але Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю праінфармавала, што абмежаванні запрацуюць з 7 лютага, паведамляе Sputnik. «Мы бярэм пад кантроль вываз прадукцыі праз рост цэнаў у краінах-суседках, каб забяспечыць унутраны рынак і нашых грамадзян», — заявіў міністр Аляксей Багданаў.

Пры гэтым абмежаванні не распаўсюджваюцца на тавары, якія вывозяць у краіны ЕАЭС, а таксама іншыя дзяржавы для аказання міжнароднай гуманітарнай дапамогі. Таксама навіна не тычыцца тавараў, якія ідуць праз Беларусь транзітам.

Пры гэтым літаральна некалькі дзён таму, 1 лютага, прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ўпэўнена заяўляў, што на ўнутраным рынку Беларусі дастаткова гародніны, а цэны на яе рэгулююцца.

«У нас ніколі не было дэфіцыту ў вытворчасці гародніны. Па некаторых пазіцыях вырошчваем у дзясяткі разоў больш, чым трэба ўнутранаму рынку, напрыклад бульбы — у 13 разоў. У нас ёсць стабілізацыйныя фонды. Кіраўнік краіны летась даручыў аблвыканкамам, якія з'яўляюцца трымальнікамі стабфондаў, закласці прадукцыю пад стоадсоткавую патрэбу ўнутранага рынку. Гэта было зроблена. Астатняе будзе вывозіцца на экспарт»,

— казаў тады Галоўчанка.

Чытайце таксама:

Галоўчанка: У Беларусі няма дэфіцыту гародніны. Чаму тады дзяржава рэгулюе цэны?

Цэны на імпартную гародніну і яблыкі таксама будуць рэгулявацца

«Калі дэфіцыту няма, то чаму растуць цэны?» Прафсаюзы непакояцца падаражаннем прадуктаў, асабліва гародніны

Урад забараніў вываз пшанічнай мукі

Беларусь працягнула забарону на вываз грэчкі яшчэ на тры месяцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0