У ноч на 31 ліпеня невядомыя абакралі памяшканне Цюрлёўскага сельскага Савета. Зламыснікі залезлі ў будынак, разбіўшы шыбу.

Аб крадзяжы заявіў у міліцыю старшыня сельсавета Уладзімір Белячэўскі, паведаміў у інтэрв’ю «РГ» памочнік начальніка райаддзела ўнутраных спраў Яўген Беркутаў.

Паводле заявы старшыні, з сельскага Савета злачынцы вынеслі камп’ютар, манітор, стацыянарны тэлефон, факс, газавы рэдуктар, дзве флэш‑карты і 10 свяцільняў на агульную суму 2 мільёны 956 тысяч 892 рублі. З кабінета сакратара знік таксама аўдыёмагнітафон коштам 200 тысяч рублёў.

Сяргей Зянько, Рэгіянальная газета

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0