Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Сінгапура Сілапана Раманатана Натана з дзяржаўным святам — Нацыянальным днём. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе беларускага лідэра.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што дружалюбныя адносіны паміж дзвюма краінамі будуць паспяхова развівацца, а двухбаковае супрацоўніцтва — паступальна пашырацца ва ўсіх сферах.

Аляксандр Лукашэнка таксама павіншаваў прэзідэнта Рэспублікі Эквадор Рафаэля Карэа з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць у тым, што Беларусь і Эквадор маюць істотны патэнцыял для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0