Па нашых звестках у Маскве па запрашэнні старшыні думскага Камітэту па справах СНД Аляксандра Астроўскага знаходзіўся не толькі экс‑кандыдат на пасаду прэзідэнта Аляксандр Казулін, але і старшыня БСДП Анатоль Ляўковіч.

На пытанне, ці насамрэч Ляўковіч меў сустрэчы ў Думе на мінулым тыдні, палітык адказаў: «Я шмат дзе бываю». Ні станоўчага, ні адмоўнага адказу старшыня сацыял‑дэмакратычнай партыі не даў.

Аляксандр Казулін паведаміў, што ў камітэт па справах СНД яго запрасілі, каб пацікавіцца ягоным лёсам, паразмаўляць пра тое, дзе цяпер палітык працуе, як да яго ставяцца ўлады.

«Больш ніякіх сустрэчаў з палітыкамі ў Маскве я не меў», — кажа А.Казулін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?