Валянціна Лебедзева. Фота: Фэйсбук

Нарадзіўшыся ў Гомелі ў 1955 годзе, яна пражыла ў гэтым горадзе амаль усё сваё жыццё. Скончыўшы ў 1980 годзе гістарычнае аддзяленне гісторыка-філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а затым — аспірантуру пры Белдзяржуніверсітэце, з 1983 года працавала выкладчыцай у Гомельскім дзяржаўным універсітэце, пры гэтым шмат гадоў — на кафедры беларускай культуры.

Сферай яе навуковых інтарэсаў былі культура Беларусі, беларускі нацыянальны рух, гісторыя Гомеля пачатку ХХ стагоддзя, жыццё і навуковая спадчына Мітрафана Доўнар-Запольскага.

Валянціна Лебедзева — аўтарка кніг і артыкулаў пра дзяячку БНР з Гомеля Палуту Бадунову, арганізатарка і «душа» Міжнародных навуковых Доўнараўскіх чытанняў у Рэчыцы, член рэдакцыі «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі».

Апошняя буйная праца, падрыхтаваная Лебедзевай (у выходных звестках пад прозвішчам Мятліцкая) — зборнік дакументаў «Мітрафан Доўнар-Запольскі (1868—1934 гг.). Асоба ў дакументах і ўспамінах». Кніга выйшла ў 2020 годзе ў выдавецтве «Лімарыус», Валянціна Міхайлаўна была ў ёй укладальніцай, аўтаркай прадмовы і каментароў.

Валянціна Лебедзева была не толькі сумленным навукоўцам, але вядомая і прынцыповай грамадзянскай пазіцыяй. Яе подпісы ў апошнія гады нязменна прысутнічалі ва ўсіх зваротах і калектыўных лістах у абарону нацыянальнай сімволікі, рэпрэсаваных калег, супраць любых негатыўных праяў у навуковым і грамадска-палітычным жыцці. Яна была таксама цудоўным чалавекам. Калегі называлі яе «чалавекам з прамяністымі вачыма».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру