«Каб выйграць у харватаў, трэба выкласціся больш чым на 100 працэнтаў», — заявіў галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 10 жніўня.

«Гэта будзе цудоўная гульня з удзелам вялікай колькасці зорак; вельмі важная для абедзвюх каманд, якія змагаюцца за другое месца ў адборачнай групе. У нас ёсць добры шанс захаваць інтрыгу», — адзначыў Штанге.

Паводле слоў трэнера, каманда гатова да гульні. Сур’ёзных траўм няма, супернік вывучаны добра. «У харватаў ёсць слабыя месцы, але пра гэта гаварыць сёння нельга. Мы будзем імкнуцца імі скарыстацца», — сказаў Штанге.

Ён адзначыў, што адчувае ціск перад матчам, бо фанаты чакаюць поспеху. «Але сплю я добра, маё сумленне чыстае, адкрытых пытанняў няма. Усё будзе вырашацца на полі», — заявіў трэнер.

Адказваючы на пытанне, ці будзе нічыя добрым вынікам, Штанге адзначыў: «З міжнароднага пункту гледжання з такой камандай — добры вынік, але дома мы павінны выйграваць. Я не магу казаць, што мы хочам згуляць унічыю: гэта вельмі небяспечна».

Адборачны матч чэмпіянату свету Беларусь — Харватыя пройдзе 12 жніўня на мінскім стадыёне

«Дынама». Пачатак у 21.15.

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0