Фота: depositphotos.com.

Фота: depositphotos.com.

На думку эндакрынолага Роберта Рэкера, дырэктара Цэнтра даследаванняў астэапарозу ў амерыканскім універсітэце Крэйтана, не варта турбавацца наконт уплыву кавы на косткі. Маштабныя даследаванні ў розных краінах не выявілі прыкмет росту колькасці пераломаў у людзей, якія п'юць многа кавы, піша New York Times.

Напрыклад, у 2013 годзе выйшла шведская праца, для якой навукоўцы назіралі больш чым за 61 тысячай жанчын на працягу прыкладна 20 гадоў. Згодна з данымі даследавання, калі піць штодзень чатыры кубкі кавы ці больш, гэта трохі знізіць шчыльнасць костак, але не павысіць рызыку пераломаў. А ў 2017 годзе ў выданні Food and Chemical Toxicology выйшла праца, згодна з якой спажыванне нават да васьмі кубкаў кавы штодзень не звязанае з ростам рызыкі пераломаў.

Ці можа кава выклікаць вымыванне кальцыю з арганізму? Пацверджана, што, чым больш людзі п’юць каву, тым больш кальцыю выводзіцца з арганізму праз мачу. Але ж калі гэта адбываецца, людзі звычайна пачынаюць спажываць больш прадуктаў, што змяшчаюць кальцый.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0