На працэсе ў Вярхоўным судзе Беларусі прадстаўніца пракуратуры папрасіла адхіліць скаргу на адмову Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднання «Наша вясна».

Нагадаем, праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч і Валянцін Стэфановіч накіравалі скаргу ў Вярхоўны суд на Міністэрства юстыцыі, якое адмовіла ў рэгістрацыі «Нашай вясны». Разгляд справы пачаўся 10 жніўня.

Пракурор падтрымала прэтэнзіі Міністэрства юстыцыі, якое палічыла, што ў пададзеным на рэгістрацыю спісе пра чатырох з 71 заснавальнікаў аб’яднання ўказаныя недакладныя звесткі. Таксама пракурор палічыла, што гарантыйны ліст адносна юрыдычнага адраса нельга прызнаць юрыдычна значным.

Заяўнікі адзначылі, што пракурор не спаслалася ў сваім выступе на ніводзін нарматыўна‑прававы акт.

Алесь Бяляцкі заявіў у судзе, што прэтэнзіі Міністэрства юстыцыі дэманструюць «крайні фармалізм і бюракратызм» і з гэтага «будзе смяяцца ўвесь свет».

Алесь Дашчынскі, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0