Шматгадовы партнёр «Руснафты» абвясціў пра выхад з капіталу нафтакампаніі
Шматгадовы партнёр «Руснафты», швейцарскі трэйдар Glencore, абвясціў пра выхад з капіталу нафтакампаніі.
Паводле «Коммерсанта», свой пакет біржавым коштам амаль 127 млн еўра ён можа прадаць структурам сям'і заснавальніка нафтакампаніі Міхаіла Гуцэрыева.
У 2021 годзе Glencore з-за заходніх санкцый супраць Гуцэрыева ўжо абмяжоўваў гандлёвыя аперацыі з «Руснафтай».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ