Мінчук напісаў участковаму паведамленне ў сацсетцы, і за гэта яму далі 4 гады «хіміі»
Суд Гродна разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да Іллі Ганчарыка, якога абвінавачвалі паводле арт. 364 «Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў», паведамляюць праваабаронцы.
Заключэнне лінгвістычнай экспертызы пацвердзіла ў тэксце «наяўнасць прыкметы вербальнага нанясення шкоды» пацярпеламу.
Казлоўскі распавёў, што паведамленне «прычыніла яму маральную шкоду і пакуты, ён перанес эмацыйныя перажыванні, а яго гонар і годнасць былі зняважныя».
Суддзя Маргарыта Ланцэвіч прысудзіла Ганчарыку 4 гады «хіміі», а таксама пастанавіла выплаціць пацярпеламу маральную кампенсацыю ў памеры 1 500 рублёў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ