Паводле папярэдніх звестак, пік колькасці заражэнняў за ўсю пандэмію быў зафіксаваны ў апошні тыдзень студзеня — больш за 22 млн выпадкаў. З лютага пачалася тэндэнцыя да зніжэння. На мінулым тыдні зафіксаванае зніжэнне колькасці выпадкаў заражэння амаль ва ўсіх рэгіёнах, за выключэннем Усходняй Азіі і Акіяніі, паведамляе Deutsche Welle.

У той жа час СААЗ паведаміла аб бесперапынным росце інфікавання падварыянтам «амікрона» — варыянтам каранавіруса BA.2, яшчэ больш заразным, чым першапачатковы.

На долю ВА.2 цяпер прыпадае больш, чым кожны пяты выпадак «амікрона». Паводле статыстыкі, рост колькасці заражэнняў ВА.2, нягледзячы на спад агульнай хвалі «амікрона», працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0