Фота: Michael Rosnach, Keel Yong Lee, Sung-Jin Park, Kevin Kit Parker / Cover Images.

Фота: Michael Rosnach, Keel Yong Lee, Sung-Jin Park, Kevin Kit Parker / Cover Images.

Ствараць «біягібрыдную рыбу» гарвадскім навукоўцам дапамагалі калегі з амерыканскага ўніверсітэта Эмары. Для гэтага яны ўзялі паперу, пластык і жэлацін, а таксама дзве палоскі жывых клетак сардэчнай мышцы чалавека. Калі гэтыя клеткі скарачаліся, хвост рыбы рухаўся з аднаго боку ў іншы, што дазволіла ёй плаваць, піша Science.

Праект можа дапамагчы распрацоўваць лепшыя метады лячэння сардэчных хваробаў — напрыклад, кардыёстымулятары новага тыпу. Кіт Паркер, адзін з аўтараў праекта, тлумачыць, што для навукоўцаў цяпер важна навучыцца выкарыстоўваць жывыя клеткі ў біяінжынерыі. Сэрца — вельмі складаны орган, і для біяінжынераў недастаткова проста паўтараць яго анатомію, трэба яшчэ разумець біяфізіку і тое, як сэрца працуе. Гэта дазволіла б навукоўцам ствараць штучныя сэрцы для людзей, што пакутуюць на сур’ёзныя кардыялагічныя праблемы.

Як кажуць вучоныя, клеткі мускулаў, што выкарыстоўваліся ў эксперыменце, ўзмацніліся праз нагрузку на іх. Гэта добры знак і паказчык таго, што даныя праекта могуць дапамагчы ў лячэнні сардэчных хвароб.

Наступны крок для вучоных — сканструяваць больш складаную мадэль трохмернага марскога арганізма з выкарыстаннем клетак чалавечага сэрца. Такая мадэль, як і штучная рыба, функцыянавала б па прынцыпах біяфізікі сэрца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0