Пра гэта гаворыцца ў публікацыі ў Фэйсбуку холдынга System Capital Management, што аб'ядноўвае актывы бізнэсоўца.

«Марыупаль. На роднай зямлі», — абвяшчае подпіс да фатаграфіі, на якой Ахметаў і народны дэпутат Вадзім Навінскі ідуць па набярэжнай.

На выхадных паведамлялася, што з Украіны вылецелі два дзясяткі чартараў з найбуйнейшымі бізнэсоўцамі краіны. Пісалася, што Ахметаў паляцеў у Швейцарыю.

Уладзімір Зяленскі заклікаў магнатаў не баяцца, а вярнуцца дадому. Пасля публікацый і звароту прэзідэнта Украіны прэс-сакратар Ахметава Ганна Церахава паведаміла, што бізнэсмэн 16 лютага будзе ў Марыупалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0