Фота: Reuters.com

Фота: Reuters.com

Раней расійскія ўлады заявілі, што частка злучэнняў вяртаецца ў месцы сваёй пастаяннай дыслакацыі пасля вучэнняў, яны таксама казалі пра намер працягваць спробы ўрэгуляваць свае рознагалоссі з Захадам дыпламатычным шляхам, піша Бі-бі-сі.

«Мы пачулі сігналы ад Масквы пра гатоўнасць працягваць дыпламатычныя намаганні, але пакуль не ўбачылі якой-небудзь дээскалацыі на месцы падзей, — сказаў Столтэнберг у сераду перад сустрэчай з міністрамі абароны альянсу. — Наадварот, падобна на тое, што Расія працягвае нарошчваць свой ваенны патэнцыял».

У адказ на гэтыя словы Столтэнберга прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў сказаў: «Нейкі, напэўна, гандыкап прысутнічае ў сістэме ацэнкі сітуацыі. Гэта, напэўна, не дае магчымасць прадстаўнікам NATO цвяроза ацэньваць сітуацыю».

Раней Масква абвясціла, што падраздзяленні Заходняй і Паўднёвай вайсковых акругаў у аўторак пачалі вяртанне ў свае вайсковыя гарнізоны. Міністр Сяргей Шайгу заявіў, што астатнія вучэнні завершацца таксама хутка.

У ліку іншага, згодна з заявамі міністэрства абароны, вайскоўцы і тэхніка вяртаюцца пасля вучэнняў у Крыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0