Стас Гладчанка. Фота НАК Беларусі

Стас Гладчанка. Фота НАК Беларусі

У фінальных спаборніцтвах бяруць ўдзел 12 чалавек, якія вызначаюць шэсць наймацнейшых. Гладчанка набраў у першым скачку 115,96 бала, у другім — 116,29. Ніжнім парогам было 122,13 бала.

Таму суперфінал прайшоў без беларусаў. Золата выйграў кітайскі спатовец Цы Гуанпу (Кітай) з вынікам 129.00, срэбра ва ўкраінца Аляксандра Абраменкі (116.50), бронза ў Іллі Бурава (Расія, 114.93)

Да гэтага беларуская зборная па фрыстайле на трох гульнях запар брала залатыя медалі: у 2010 годзе — Аляксей Грышын, у 2014 годзе — Антон Кушнір і Ала Цупер, у 2018 годзе — Ганна Гуськова.

На Алімпіядзе ў Пекіне беларусы маюць два медалі: гэта срэбра Ганны Гуськовай у фрыстайле і срэбра Антона Смольскага ў індывідуальнай гонцы ў біятлоне.

З «беларускіх» дысцыплін на Гульнях засталіся хіба мас-старты ў біятлоне ў мужчын і жанчын. Яны пройдуць у пятніцу і суботу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0