На ўскраіне вёскі Муляры (Вілейскі раён) 10 жніўня адбылося адкрыццё адрэстаўраванага нямецка‑расійскага пахавання салдат Першай сусветнай вайны. Могілкі былі адноўлены сіламі Нямецкага народнага саюза Германіі.

Нямецкі народны саюз па доглядзе за ваеннымі пахаваннямі быў створаны ў 20‑я гады мінулага стагоддзя ў горадзе Касель. У яго ўваходзілі былыя салдаты, чые таварышы загінулі ў баях на розных франтах.

Пры добраўпарадкаванні пахаванняў саюз не робіць розніцы паміж сваімі і чужымі салдатамі. Смерць на полі бою ўраўнавала іх. Былыя ворагі маюць аднолькавыя помнікі і нярэдка спачываюць побач на адных могілках.

У цырымоніі адкрыцця адрэстаўраванага пахавання ў Вілейскім раёне ўзялі ўдзел ваенны аташэ пасольства Германіі ў Беларусі палкоўнік Клаус Віртс, прадстаўнікі Узброеных сіл Беларусі, Народнага саюза Германіі, партнёра саюза ТДА «Манемаль», мясцовых выканаўчых органаў, каталіцкі і праваслаўны святары, супрацоўнікі Вілейскага краязнаўчага музея, ветэраны і журналісты.

Так выглядала пахаванне да рэстаўрацыі.

Так выглядала пахаванне да рэстаўрацыі.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0