Аб гэтым паведаміла сёння журналістам начальнік упраўлення арганізацыі спажывецкага рынку нехарчовых тавараў Міністэрства гандлю Ніна Пашко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Такое адзенне — касцюмы бізнес‑класа для хлопчыкаў і сарафаны для дзяўчынак — выпускае, у прыватнасці, бабруйскае ААТ «Славянка». Пры яго вырабе выкарыстоўваецца спецыяльная імпартная тканіна, што абараняе ад выпрамянення мабільнага тэлефона, для якога зроблена асобная кішэня.

Паводле слоў Ніны Пашко, у гэтым годзе асартымент школьнага адзення для дзяўчынак павялічаны — у кожнай размернай групе налічваецца больш як два дзесяткі мадэлей. Усяго ж магазіны прапануюць больш як 260 мадэлей адзення дзелавога стылю для дзяўчынак і каля 300 — для хлопчыкаў. Ва універмагах і спецыялізаваных магазінах прадстаўлена каля 200 мадэлей абутку для дзяцей школьнага ўзросту. Большая частка адзення і абутку для школьнікаў — айчыннай вытворчасці.

Школьнае адзенне вырабляецца пераважна з шарсцяных і паўшарсцяных тканін, вельвету і віскозы. Найбольшым попытам карыстаюцца вырабы з полівіскозных тканін, у хлопчыкаў папулярныя касцюмы са штроксавай тканіны Навагрудскай швейнай фабрыкі. Уся прадукцыя выраблена з улікам патрабаванняў санітарных правіл, якія прад’яўляюцца да тавараў школьнага асартыменту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?