Фота: Getty Images

Фота: Getty Images

Сотні ратавальнікаў раскопваюць завалы ў Петраполісе (на партугальскай вымаўляецца «Петрапуліш») уручную, бо ўжываць тэхніку занадта небяспечна.

У суботу ім давялося некалькі разоў спыняць працу праз няспынную залеву і пагрозы новых апоўзняў.

Паводле афіцыйных падлікаў, у Петраполісе загінулі 146 чалавек, у тым ліку 27 дзяцей і падлеткаў. 191 чалавек лічыцца зніклымі без вестак.

Больш за 900 чалавек пазбавіліся прытулку і размешчаныя ў школах і іншых часовых сховішчах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0