Елісейскі палац (рэзідэнцыя прэзідэнта Францыі). Фота: Reuters

Елісейскі палац (рэзідэнцыя прэзідэнта Францыі). Фота: Reuters

Францыя анансавала планы па правядзенні сустрэчы «на найвышэйшым узроўні «для вызначэння новага парадку міру і бяспекі ў Еўропе». Пра гэта гаворыцца ў рэлізе Елісейскага палаца па выніках перамоў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, паведамляе РБК.

Там паведамілі, што для дасягнення дыпламатычнага вырашэння крызісу на ўсходзе Украіны ў найбліжэйшыя дні кіраўнік МЗС Францыі Жан-Іў Лё Дрыан сустрэнецца з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым. Акрамя таго, плануецца як мага хутчэй склікаць сустрэчу трохбаковай кантактнай групы, у якую ўваходзяць прадстаўнікі Расіі, Украіны і АБСЕ.

«Гэтая дыпламатычная праца павінна дазволіць прасоўвацца наперад з прыцягненнем усіх зацікаўленых бакоў (еўрапейцаў, саюзнікаў, расіянаў і ўкраінцаў), з тым, каб, пры выкананні ўмоў, правесці сустрэчу на найвышэйшым узроўні і вызначыць новы парадак міру і бяспекі ў Еўропе», — гаворыцца ў паведамленні.

Размова Пуціна і Макрона адбылася ў нядзелю. Як паведаміў Крэмль, расійскі прэзідэнт выказаў сур'ёзную заклапочанасць з-за эскалацыі на Данбасе, але заявіў, што яе справакавалі падкантрольныя Кіеву сілы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0