Мурат Бектанаў. Фота: Мінабароны Казахстана
У дачыненні да экс-міністра абароны Казахстана Мурата Бектанава пачалі дасудовае расследаванне, паведамляе Генпракуратура Казахстана. Справу распачалі 19 лютага па артыкуле аб бяздзейнасці ўлады (арт. 452 КК Казахстана), піша РБК.
20 лютага Бектанава затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. «Іншая інфармацыя не падлягае разгалошанню ў інтарэсах следства», — паведамляе Генпракуратура.
Пакаранне па артыкуле аб бяздзейнасці ўлады па крымінальным кодэксе Казахстана ў залежнасці ад абставін прадугледжвае ад 3 да 20 гадоў пазбаўлення волі.
***
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў адправіў Бектанава ў адстаўку месяц таму, 19 студзеня, пасля пратэстаў у краіне, якія перараслі ў беспарадкі. Новым кіраўніком Мінабароны быў прызначаны Руслан Жаксылыкаў, які да гэтага моманту займаў пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў і галоўнакамандуючага Нацыянальнай гвардыі.
Каментуючы адстаўку Бектанава, Такаеў заявіў, што той «не праявіў камандзірскіх якасцяў у крытычнай сітуацыі», з-за чаго краіне прыйшлося прасіць дапамогі за мяжой у краін АДКБ.
На яго думку, падчас студзеньскіх падзей у краіне армія Казахстана «з-за вельмі няўпэўненага і безыніцыятыўнага кіраўніцтва» не змагла выканаць свае задачы.