Белстат падлічыў, як змяніліся цэны ў Беларусі за апошні год, параўнаўшы цэны ў студзені-ліпеня гэтага года з леташнімі за той самы прамежак часу. Высветлілася, што цэны на спажывецкія тавары павысіліся на 14,4%. Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ўзраслі на 17,8%, а цэны на будаўніча-мантажныя працы - на 15,6%. Тарыфы на грузавыя перавозкі ўзраслі амаль ў паўтара разу - на 44,5%.
Калі звярнуць увагу на канкрэтныя прадукты, можна даведацца, што
найбольш падаражалі рыба (21,5%), малако (22,7%), мука (29,3%), бульба (23,3%).З прамыловых тавараў найбольш адчувальна выраслі цэны на медыкаменты (27,4%), касметыку (21,9%).
У жыллёва-камунальнай гаспадарцы істотна падаражала элекрычнасць (34,7%).