Украіна патрабуе ад Рады Бяспекі ААН распачаць крокі для аднаўлення міру і стабільнасці, заявіў Кісліца.
«Рада Бяспекі павінна ўзгадніць або вырашыць, якія меры неабходна прыняць для аднаўлення міру і бяспекі», - сказаў ён на пасяджэнні.
Ён таксама заявіў, што вірус, які «паражае ААН, распаўсюджвае Крэмль».
«Мы на сваёй зямлі. Мы нічога і нікога не баімся. Мы нікому нічога не аддамо. Мы патрабуем ад Расіі адмяніць рашэнне аб прызнанні і вярнуцца за стол перамоваў. Мы асуджаем загад аб уводзе дадатковых расійскіх акупацыйных войскаў на тэрыторыю Украіны», - заявіў Кісліца.