Энтані Блінкен. Фота Getty Images

Энтані Блінкен. Фота Getty Images

Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на заяву дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена.

«Нашы калегі, якія нядаўна пераехалі ў Львоў, будуць начаваць у Польшчы. Яны будуць рэгулярна вяртацца для працягу сваёй дыпламатычнай працы ва Украіне і прадастаўлення экстраных консульскіх паслуг», — напісаў Блінкен.

Ён таксама паўтарыў заклік да амерыканцаў неадкладна пакінуць краіну, заявіўшы, што сітуацыя з бяспекай там па-ранейшаму застаецца непрадказальнай, і папярэдзіў, што яна можа пагоршыцца «раптоўна».

«Існуе высокая верагоднасць таго, што любыя расійскія ваенныя аперацыі сур'ёзна абмяжуюць камерцыйныя паветраныя перавозкі. Расійскія войскі працягваюць набліжацца да мяжы, што падобна на планаванне ўварвання, якое можа адбыцца ў любы момант», — дадаў Блінкен.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0