Такое меркаванне выказаў кіраўнік камітэта Дзярждумы па справах СНД, дэпутат ад КПРФ Леанід Калашнікаў.

«У гэтым пагадненні не ўдакладняецца, але я думаю, што маецца на ўвазе дзяржаўнасць, якая была зацверджаная на рэферэндуме старым і адзіным, які быў праведзены ў іншых межах чым, тыя, якія цяпер займае ДНР», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, на сённяшні дзень ДНР і ЛНР «займаюць тэрыторыю меншую, чым гэта было на рэферэндуме, але яны лічаць, што іх дзяржаўнасць распаўсюджваецца на тую тэрыторыю таксама».

«А як гэтыя межы будуць аднаўляцца, у гэтым пагадненні і не прадугледжана. Як яны будуць аднаўляцца, гэта не нашы з вамі кампетэнцыі», — дадаў кіраўнік камітэта.

З Калашнікавым не згодная першая намесніца старшыні камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Святлана Журава.

«У тых межах, што цяпер, вядома. Ніхто не збіраецца ісці далей. Мы ў дакументах ніякіх іншых межаў не вызначалі», — пракаментавала яна РБК словы Калашнікава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0