Фота: AP

Фота: AP

Расія прызнае ДНР і ЛНР у межах, у рамках якіх іх кіраўніцтва рэалізуе свае ўладныя паўнамоцтвы і юрысдыкцыю. Пра гэта РБК распавёў намеснік кіраўніка МЗС РФ Андрэй Рудэнка.

У той жа час прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што рэспублікі прызнаныя ў межах, абвешчаных у 2014 годзе (то-бок, у межах Данецкай і Луганскай абласцей).

Намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Андрэй Клімаў таксама раней казаў, што Расія прызнае ЛНР і ДНР у межах, якія фактычна ўстаноўленыя.

У той жа час дэпутат ад КПРФ і кіраўнік камітэта па справах СНД Леанід Калашнікаў раней заяўляў, што межы, у якіх Расія прызнае ДНР і ЛНР, самаабвешчаныя рэспублікі павінны вызначаць самастойна.

Прадстаўнік ЛНР у кантактнай групе Радзівон Мірошнік, у сваю чаргу, сцвярджаў, што імкненне рэспублік на сённяшні дзень — аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць і тую тэрыторыю, якая адпавядае волевыяўленню людзей, заяўленаму на рэферэндуме 11 мая 2014 года.

Як адрозніваюцца заяўленыя і фактычныя межы ДНР і ЛНР

Заяўленыя: згодна з законам ДНР аб дзяржаўнай мяжы, яна праходзіць з Украінай па адміністрацыйнай мяжы Данецкай вобласці (з улікам тэрытарыяльнага мора) з Харкаўскай, Днепрапятроўскай і Запарожскай абласцямі Украіны; з Луганскай народнай рэспублікай — па адміністрацыйнай мяжы Данецкай і Луганскай абласцей Украіны; з Расійскай Федэрацыяй — па лініі дзяржаўнай мяжы Украіны з Расійскай Федэрацыяй у межах адміністрацыйнай мяжы Данецкай вобласці Украіны.

Згодна з законам ЛНР аб мяжы, яна праходзіць з Украінай — па адміністрацыйнай мяжы Луганскай вобласці з Харкаўскай вобласцю; з Данецкай народнай рэспублікай — па адміністрацыйнай мяжы Луганскай і Данецкай абласцей Украіны; з Расійскай Федэрацыяй — па лініі мяжы Украіны з Расійскай Федэрацыяй у межах адміністрацыйнай мяжы Луганскай вобласці Украіны.

Фактычныя: другія мінскія пагадненні зафіксавалі зоны бяспекі паміж «рэспублікамі» і тэрыторыяй, падкантрольнай Украіне. Бакі павінны былі адвесці цяжкае ўзбраенне на 50 км адзін ад аднаго. Згодна з імі, ДНР падкантрольная толькі частка былой Данецкай вобласці Украіны, а ЛНР — толькі частка былой Луганскай вобласці Украіны.

На сённяшні дзень ДНР займае тэрыторыю 7,85 тыс. км з насельніцтвам каля 2,2 млн чалавек. ЛНР размешчаная на тэрыторыі 8,38 тыс. км з насельніцтвам у 1,4 млн чалавек. Тэрыторыя адміністрацыйных межаў Данецкай вобласці роўная 26,5 тыс. км, Луганскай 26,6 тыс. км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0