Адкрыецца фестываль 22 жніўня у 13.45 прывітальным словам арганізатараў Be‑Free. А 14 гадзіне пачнуцца выступы гуртоў. Акрамя раней анансаваных Re1ikt, B:N, ZATOCZKA, Partyzone, Pomidor/OFF, Znich, Vladivostok (Францыя), «Ляпіс Трубяцкога» ў гэты дзень на сцэну выйдуць украінскія каманды Неба для Сябе, Pipl Plant, Scrudg.

Другі дзень праграмы Be‑Free распачынаецца а 14-й гадзіне. Разам Glofira, Tarpach, Hair Peace Salon, LitvinTroll, Imprudence, Zero‑85 (Польшча), ULIS, «Воплi Вiдаплясава» (Украіна) выступяць Лена Іванова з Чарнігава і кіеўскі гурт Назад Шляху Немає.

Як паведамляюць арганізатары, весці канцэрт на працягу двух дзён будзе Аляксандр Памідораў.

***

Рок‑фестываль Be‑Free пройдзе 22‑23 жніўня ў Чарнігаве на беразе Дзясны на пляцоўцы паміж Паркам і гатэлем «Бранск».

Як дабрацца да Чарнігава.

З Гомеля штодзённа а 6.43 адпраўляецца дызель. Дарога зойме тры з паловай гадзіны. З Гомеля можна дабрацца таксама аўтобусамі. 22 жніўня яны адпраўляюцца ў 7.00, 8.00, 10.20, 12.45, 14.00, 15.00, 16.05, 19.00. Таксама будуць арганізаваныя прамыя аўтобусы з Мінска. Ідуць праз Чарнігаў і хуткія цягнікі з менскага і жлобінскага кірункаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?