Нацбанк аб'явіў курсы замежных валют на заўтра.
Даляр будзе каштаваць 2874 рублі.Ён падаражаў за дзень на 32 рублі. Прычым
рэальны курс пакупкі амерыканскай валюты ў абменніках пяройдзе за ўзровень у 2900 рублёў.
У гэты ж час курс еўра падняўся з 4025,98 да 4054,64 рублёў, усталяваўшы рэкорд. Яшчэ ніколі беларускі рубель не падаў так нізка ў параўнанні з еўрапейскай валютай.
Курс еўра ў абменніках наблізіцца да 4100 рублёў.
Падаражанне еўра і даляра абумоўлена рэзкім падзеннем расійскага рубля.Ён зваліўся з 89,52 да 87,91 рублёў - на 1,8% за адзін дзень!
Падзенне рубля дазволіла ўтрымаць валютны кошык прыблізна на тым самым узроўні - 1008,07 рублёў