Польшча мае намер пабудаваць атамную электрастанцыю да 2020 года, каб умацаваць сваю энергетычную незалежнасць, заявіў міністр эканомікі краіны Вальдэмар Паўляк.

Паводле слоў Паўляка, урад ухваліў план будаўніцтва АЭС у чатыры этапы ў 2016—2020 гадах. Чакаецца, што ўся дакументацыя праекта будзе гатова да 2010 года.

У маі ў Польшчы быў прызначаны першы чыноўнік па пытаннях атамнай энергетыкі. Адказная ва ўрадзе за развіццё атамнай энергетыкі Хелена Траяноўска назвала планы пабудаваць да 2020 года АЭС «вельмі амбіцыйнымі».

Як паведамляў БелаПАН, Балгарыя, Літва, Румынія і Славакія таксама заявілі пра планы будаўніцтва новых АЭС або рэактывацыі старых, закрытых паводле патрабавання Бруселя. Беларусь плануе пабудаваць АЭС пры садзеянні Расіі на мяжы з Літвой.

Чакаецца, што ў верасні Літва падасць на разгляд першы варыянт бізнес‑плана будаўніцтва АЭС, якая стане сумесным праектам Латвіі, Літвы, Польшчы і Эстоніі.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0