Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП) Алесь Пашкевіч абвяргае інфармацыю аб тым, што па віне СБП былі пашкоджаныя 84 партрэты айчынных літаратараў.

 Пісьменнікі выносяць партрэты класікаў.30 жніўня 2006 г., фота Юліі Дарашкевіч.

Пісьменнікі выносяць партрэты класікаў.
30 жніўня 2006 г., фота Юліі Дарашкевіч.

«Ёсць адпаведныя акты аб тым, што ў якім стане карціны былі, у такім яны і засталіся. Казаць пра тое, што «пісьменнікі згнаілі карціны», па меншай меры некарэктна», — заявіў Пашкевіч у інтэрв’ю БелаПАН.

«Асабіста мне незразумелая шуміха, узнятая ў СМІ, наконт лёсу гэтых карцін. Кіраўніцтва СБП абурана неаб’ектыўнай інфармацыяй у розных выданнях, якая была шырока растыражавана без праверкі фактаў», — падкрэсліў старшыня саюза.

Паводле яго слоў, карціны збіраліся дзесяцігоддзямі і раней захоўваліся ў складскім падвальным памяшканні Дома літаратара ў Мінску. «Калі з Дома літаратара нас выселілі, гэтыя карціны былі перавезены ў «Іслач». І цяпер, калі новы ўладальнік «Іслачы» запатрабаваў ад СБП пакінуць памяшканне, карціны перадалі Лідскаму дзяржаўнаму гісторыка‑мастацкаму музею», — сказаў Пашкевіч.

Аднак словам кіраўніка СБП пярэчыць выказванне захавальніцы фондаў Лідскага музея Валянціны Хацяновіч. «Такіх, якія б былі зусім не пашкоджаныя, няма», — кажа яна пра карціны.

МБ; інф.БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0