Свет

У Кіеўскай вобласці «кадыраўцы» захапілі псіханеўралагічны інтэрнат

Чачэнскія вайскоўцы расійскага войска захапілі псіханеўралагічны інтэрнат у Барадзянцы Кіеўскай вобласці, заявіла ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Людміла Дзянісава са спасылкай на Міністэрства сацыяльнай палітыкі. 

Псіханеўралагічны інтэрнат у Барадзянцы. Фота: denisovaombudsman / Facebook

У інтэрнаце, паводле Дзянісавай, знаходзяцца 600 пацыентаў ‒ асоб з устойлівымі інтэлектуальнымі або псіхічнымі парушэннямі, якія патрабуюць пастаяннага догляду і лячэння.

Дзянісава паведаміла, што інфармацыя пацверджана Мінсацпалітыкі Украіны: аб факце захопу паспела паведаміць кіраўніцтва інтэрната. Зараз сувязь з ім адсутнічае.

«Паводле наяўнай інфармацыі ад жыхароў горада войскі агрэсара замініравалі ўсе падыходы да інтэрната. Прыкрываючыся падапечнымі і персаналам установы, адтуль вядуць артылерыйскі агонь па пазіцыях украінскай арміі», ‒ піша Дзянісава.

Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека звярнулася да Міжнароднага Чырвонага Крыжа садзейнічаць стварэнню гуманітарнага калідора для вываду пацыентаў і персаналу ўстановы з-пад агню.

«Прашу краіны-члены НАТА зачыніце неба над Украінай!» ‒ скончыла яна допіс.

Каментары

У Беларусі з'явіўся народны паэт2

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ2

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»2

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?6

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

У Беларусі сёлета глядзелі порна з мілфамі, а ў Расіі — анальны сэкс27

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт2

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →