Увядзенне ў Беларусі балавай сістэмы ўліку парушэнняў правілаў дарожнага руху адкладзена да 2011 года. Аб гэтым БелаПАН паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС.

На сустрэчы з журналістамі 12 мая начальнік рэспубліканскай Дзяржаўтаінспекцыі Юрый Літвін гаварыў аб тым, што ўвядзенне такой сістэмы магчымае ў канцы 2009 — пачатку 2010 гадоў. Каб сістэма пачала працаваць, неабходна ўнесці змяненні ў заканадаўства.

Як патлумачылі БелаПАН ва УДАІ МУС, увядзенне балавай сістэмы ўліку парушэнняў ПДР да ўвядзення вадзіцельскіх пасведчанняў новага ўзору прызнана немэтазгодным.

Пасведчанні плануецца ўвесці праз два гады, таму што 29 сакавіка 2011 года набывае моц новая міжнародная Канвенцыя аб дарожным руху. У новых умовах вадзіцельскія пасведчанні, што дзейнічаюць цяпер у Беларусі, не будуць адпавядаць міжнародным нормам.

Што да новаўвядзенняў, то, як раней паведамлялася, з 2011 года катэгорыю «Е», што дае права кіравання саставамі транспартных сродкаў з цягачамі, плануецца падзяліць на тры: «ВЕ», «СЕ» і «DE». Асобная катэгорыя — «АМ» — будзе даваць права на кіраванне мапедам. На вадзіцельскім пасведчанні ў адпаведнасці з патрабаваннямі новай канвенцыі будзе стаяць подпіс яго ўладальніка.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0