У сувязі з выкананнем работ па капітальным рамонце вуліцы Ульянаўскай у сталіцы часова змяняюцца маршруты руху грамадскага транспарту, паведаміла прэс‑служба Мінгарвыканкама.

З 8.00 15 жніўня да 24.00 16 жніўня рух аўтобусаў маршрутаў №№3, 8, 43, 52, 79, 85, 102 арганізуецца па вуліцах Свярдлова, Кірава, мясцовым праездзе вуліцы Бабруйскай, Ленінградскай, Свярдлова з выкананнем усіх прыпынкаў у раёне вакзала.

Рух аўтобусаў маршруту №123 у напрамку плошчы Незалежнасці арганізуецца па вуліцах Свярдлова, Кірава, Бабруйскай, у напрамку ДС «Лошыца‑2» — без зменаў.

Рух аўтобусаў маршруту №146 у напрамку ДС «Дружная» арганізуецца па вуліцах Ульянаўскай, Свярдлова, Кірава, Бабруйскай, у напрамку вуліцы Змітрака Бядулі — па вуліцах Бабруйскай, Свярдлова, Ульянаўскай.

Рух аўтобусаў маршруту №555 у напрамку вуліцы К.Цэткін арганізуецца па вуліцах Свярдлова, Кірава, Бабруйскай, у напрамку ДС «Серабранка» — без зменаў.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0