замачуліў чалавека, які адпачываў на беразе Бярэзіны, і з'ехаў на ягоным скутэры.
Падчас пошуку зніклага без звестак 54‑гадовага жыхара Барысава, яго труп быў знойдзены ў рацэ Бярэзіне каля вёскі Вялікае Стахава Барысаўскага раёна.
Паводле заключэння судова‑медыцынскай экспертызы на трупе маюцца цяжкія цялесныя пашкоджанні. Папярэдне ўстаноўлена, што мужчыну на беразе ракі збіў і кінуў ў ваду 18‑гадовы мясцовы жыхар, пасля чаго завалодаў ягоным скутэрам і знік. Падазраваны затрыманы.