Галоўны санітарны лекар Расіі Генадзь Анішчанка сумняецца, што ў Беларусі няма хворых на грып вірус A/H1N1.

«Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы і не мець ніводнага выпадку захворвання проста не можа», — заявіў кіраўнік «Расспадыўнагляду».

Анішчанка патлумачыў, што ў краінах, дзе пакуль не адзначана ніводнага выпадку захворвання на грып A/H1N1,

або няма руху людзей праз мяжу, або не выпрацавана эфектыўная дыягностыка, цытуе ягоныя словы ПРАЙМ‑ТАСС.

Галоўны санітарны лекар Расіі нагадаў, што 168 краінаў з амаль 180 краін, якія ўваходзяць у ААН, ужо зарэгістравалі на сваіх тэрыторыях выпадкі захворвання на «свіны грып».

Паводле афіцыйнай інфармацыі, на дадзены момант у Беларусі лекары не выявілі ніводнага выпадку захворваньня, выкліканага гэтым вірусам, паведамляе Радыё Свабода.

У Эстоніі зафіксавана 55 выпадкаў, Літве - 40, Латвіі - 21 выпадак захворвання на грып A(H1N1), паведамляе delfi.lt.

У Расіі колькасць захварэлых вырасла да 150 чалавек, у свеце больш за 212 тысяч, з іх 1 717 скончыліся смяротным вынікам. У Аргенціне памерлі 404 чалавек, паведамляюць РІА «Новости».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0