Дапытлівая вавёрка здзівіла сямейную пару, непспадзявана з’явіўшыся перад аб’ектывам, калі тыя пазавалі для фатаграфіі.
Пара Брандсаў, адпачываючы на возеры Міневанка ў канадскім нацыянальным парку Банф, вырашыла сфатаграфавацца на тле жывапіснага пейзажу.
Падрыхтаваўшы фотакамеру і выставіўшы таймер, пара села на камень.
Неспадзявана прама перад аб’ектывам, зацікавіўшыся гучаннем таймера, выскачыла вавёрка і трапіла проста ў цэнтр кадру.