Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей 14 жніўня сустрэўся з памочнікам дзяржаўнага сакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Філіпам Горданам.

Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.

У ходзе сустрэчы падрабязна абмеркаваны парадак дня двухбаковых беларуска‑амерыканскіх адносін. Адбыўся грунтоўны абмен думкамі па пытаннях шматбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў сферы міжнароднай бяспекі і раззбраення.

Бакі дамовіліся падтрымліваць рэгулярныя кантакты.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0