Аўташколы Беларусі вымушаны зніжаць кошт паслуг для прыцягнення кліентаў.
Пра гэтам паведаміў сёння на прэс‑канферэнцыі загадчык аддзела бяспекі руху на транспарце Беларускага навукова‑даследчага інстытута транспарту «Транстэхніка» Міхаіл Свістун.
У мінулым годзе попыт на паслугі аўташкол быў даволі высокі. У некаторых навучальных арганізацыях на чарзе стаялі паўгода і больш. «Цяпер такога ажыятажу няма, што часткова звязана з фінансава‑эканамічным крызісам.
Калі раней мы фарміравалі групы па 30 чалавек, то цяпер у іх склад уваходзіць 15‑20 чалавек», — сказаў Міхаіл Свістун.
Аўташколы вымушаны прымаць меры для прыцягнення кліентаў, у тым ліку зніжаць кошт сваіх паслуг. У якасці прыкладу спецыяліст назваў некалькі арганізацый у Магілёве, Мінску і іншых гарадах, якія знізілі цэны на навучанне.
Цяпер у Беларусі вадзіцеляў навучаюць 466 аўташкол. Гэтай колькасці дастаткова для задавальнення попыту на паслугі ў гэтай галіне, лічыць эксперт. У той жа час Міхаіл Свістун адзначыў, што няма ніякіх перашкод для стварэння новых аўташкол, «і той, хто мае такое жаданне, можа яго рэалізаваць».