Грамадства

Каго выберуць беларускія сілавікі: Лукашэнку ці Пуціна? 

Аляксандр Азараў, сілавік з 20-гадовым стажам, які сёння кіруе аб’яднаннем сілавікоў ByPol. У інтэрв'ю «Ток» ён разважае, за кім гатовы будуць пайсці сілавікі ў крытычны момант.

Настасся Роўда: Калі ў сілавікоў будзе выбар, Лукашэнка ці Пуцін, каго яны выберуць?

Аляксандр Азараў: Я думаю, што Пуціна. Зараз такія настроі, што тыя ж вайскоўцы, як ні дзіўна, калі браць не міліцыю, а больш вайскоўцаў, яны ўсе чакаюць расійскіх вайсковых заробкаў і расійскіх вайсковых пенсій. Проста аж мараць пра гэта.

Але яны не разумеюць таго, што калі прыйдзе Расія, дык у нас будзе, як у Крыме, і нашы вайскоўцы паедуць служыць на Далёкі Усход і ў Сібір. Яны не будуць знаходзіцца тут, а сюды на іх месцы будуць прызначаны расіяне.

Гэта прынцып Савецкага Саюза, калі змешвалі ўсе народы. То-бок беларусы ніколі не служылі ў Беларусі. Яны пра гэта не думаюць. Яны мараць пра заробкі, пра тое, што яны будуць рабіць з гэтымі грашыма.

Гэта ўсё вышэйшае кіраўніцтва. Ніжэйшы кіраўнічы склад — сярод іх ёсць годныя афіцэры, якія зʼяўляюцца патрыётамі Беларусі і якія запісваюцца ў план «Перамога», гатовыя дзейнічаць і абараняць сваю радзіму ад агрэсара.

НР: Як вы думаеце, адкуль такая зрусіфікаванасць у многіх сілавікоў у галовах? Адкуль гэта ідзе?

АА: Агулам калі ўзяць вайскоўцаў, вы памятаеце, што яны былі вызваленыя ад вывучэння беларускай мовы. Яны ў школах на гісторыю Беларусі і беларускую мову не хадзілі наогул. Гадаваліся ў вайсковых гарнізонах і пасля самі рабіліся вайскоўцамі.

Яны ездзілі па ўсім Савецкім Саюзе і вучылі толькі рускую мову. Навошта ім было вывучаць [мову], калі праз год адправяць ва Узбекістан, а пасля назад ва Украіну, і ён так будзе ездзіць. Яны не вывучалі нічога беларускага і адарваныя ад Беларусі дзякуючы гэтаму. Іх выхоўвалі быць савецкімі людзьмі. Гэта чалавек без нацыі. У іх ёсць Савецкі Саюз і ўсё. Таму яны да Беларусі мала прывязаныя.

Цяпер ужо яны [вайскоўцы] вывучаюць. Новае пакаленне цяпер адрозніваецца ад тых, ад старых. Яны ўжо разумеюць. Хаця ўзяць нашае вывучэнне, у нас беларускія школы зачыняюцца з кожным годам. У мяне дачка хадзіла ў чацвертую беларускамоўную гімназію ў Мінску, дык у іх фізкультура, напрыклад, па-руску, настаўнікі на перапынках па-руску гавораць…

НР: Такая беларускасць па раскладзе.

АА: Так, то-бок напалову беларуская гімназія, можна так сказаць. Напрыклад, мама мая вучылася ў беларускай школе ў вёсцы, а паступіла ў тэхнікум, дзе ўсё было па-руску, і яна казала, што з яе здзекаваліся, таму што яна размаўляла па-беларуску, з акцэнтам, спрабавала па-руску. То бок гэтая ўся беларускасць знішчалася з савецкіх часоў і знішчаецца і сёння. Каб людзі размаўлялі па-беларуску, такіх яшчэ пашукаць трэба, тут, за мяжой, беларускамоўных болей, чым у самой Беларусі.

Каментары

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць13

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Размаўляць па-беларуску — гэта стыль». Японец пераехаў у Сухарава і дапамагае рабіць беларускую мову моднай6

Беларус атрымаў прапанову ад польскай Google, але стаў беспрацоўным. Праз візавы скандал беларусам усё часцей адмаўляюць у візах6

Пара пенсіянераў замерзла ў лесе пад Асіповічамі3

Польскі суд адмовіў у экстрадыцыі беларускага актывіста Дзмітрыя Плескачова

Лукашэнка пахваліў «Арэшнік» і прапанаваў размясціць ракеты ў Беларусі12

Лукашэнка панаракаў, што Арменіі няма на саміце АДКБ

У Гомельскай вобласці прайшоў «свінацыд», у некаторых раёнах выжыла толькі кожная 20-я свіння2

Пуцін прыгразіў ударыць «Арэшнікам» па «цэнтры прыняцця рашэнняў» у Кіеве4

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць13

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →