Новы лагатып «Аршанскай Бітвы» абяруць самі ўдзельнікі фэсту

Традыцыйны адкрыты фэст беларускай аўтарскай песні і паэзіі «Аршанская Бітва» у гэтым годзе атрымае свае новае лога. Для вызначэння лепшага варыянта, які б найбольш адпавядаў гісторыі, значэнню і сэнсу штогадовага фэстываля быў абвешчаны конкурс.

Паколькі фэст традыцыйна ня мае арганізатараў і з’яўляецца па‑сутнасці народным святам, лепшы лагатып «Аршанскай Бітвы» вызначаць самі ўдзельнікі мерапрыемства на Крапівенскім полі.

Умовы конкурсу наступныя:

Прыняць удзел у ім змогуць усе добрыя людзі, якія дашлюць (да 2 верасня) на наступную паштовую скрыню [email protected] свой варыянт лога фэстываля.

Абмежаванняў у фармаце дасланых матэрыялаў няма. Гэта можа быць як просты (альбо складаны) малюнак, выкананы ад рукі, гэтак і зробленая на кампутары, пры дапамозе графічных рэдактараў (у вектарным альбо растравым варыянтах), выява.

Зусім неабавязкова трэба мець вялікі мастацкі талент і нейкія звышздольнасці, каб прыдумаць і намаляваць сваё лога, якое будзе найлепш адпавядаць ідэі фэсту «Аршанская Бітва».

Аўтары 3 лепшых варыянтаў будуць узнагароджаныя каштоўнымі прызамі!

Слава Воршы ўжо ня горша!

Навіны фэсту «Аршанская Бітва» у сеціве: http://vorsafest.livejournal.com

Сувязь з прыхільнікамі фэстываля: [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0