Новым кіраўніком Беларускай тэніснай асацыяцыі абраны 52-гадовы Уладзімір Пефціеў. Ён старшыня агульнага сходу акцыянераў ЗАТ «Белтэхэкспарт». Гэта структура, што займаецца экспартам зброі і прадукцыі падвойнага прызначэння з Беларусі.
Дагэтуль тэнісам апекаваўся старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў. Ён сышоў з пасады па стане здароўя.