У два мільёны рублёў абыдзецца бясплатны абед для ста чалавек, калі арганізаваць яго згодна патрабаванняў санстанцыі.

Пасля таго, як баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус атрымаў папярэджанне ад мясцовага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі пра недапушчальнасць раздачы бясплатных абедаў на тэрыторыі гарадскога рынку, ён абышоў некалькі сталовак гораду. У сталоўцы аўтаагрэгатнага заводу яму параілі пакінуць заяву на арэнду памяшкання і чакаць яе разгляду і адказу. А ў сталоўцы заводу «Торгмаш» прадпрымальнік даведаўся, што абед на аднаго чалавека абыдзецца ў 20 тысяч рублёў.

У прадпрымальніка цэны выклікалі жах. «На грошы, якія я заплаціў бы за адзін бясплатны абед у сталовай, дзесяць разоў можна накарміць сто чалавек!» – падлічыў Мікалай Чарнавус, якому бясплатны абед, зладжаны ім на кірмашы, каштаваў 200 тысяч рублёў.

Прадпрымальнік разглядае іншы варыянт аказання дабрачыннай дапамогі пенсіянерам ды іншым малазабяспечаным – развоз бясплатных абедаў на дом.

Intex-press

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0