У сваю чаргу, у Самары пачнуць выпускаць трактары «Беларус». Такі вынік візіту ў Самарскую вобласць Расіі беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам прэм’ер‑міністра Іванам Бамбізам.

Падчас сустрэчаў самарскага кіраўніцтва з беларускай дэлегацыяй абодва бакі адзначылі, што прамыя кантакты паміж Самарскай вобласцю і Беларуссю будуць садзейнічаць змякчэнню эканамічнага крызісу. Паводле Івана Бамбізы, «Беларусь зацікаўленая пераняць досвед Самаршчыны, закуп прадукцыі гэтай вобласці абыдзецца для краіны танней, чым аналагаў з Захаду».

У склад беларускай дэлегацыі ўваходзілі дырэктары такіх беларускіх прадпрыемстваў як «Белкамунмаш», «Гомсельмаш», «Слонімскія малочныя прадукты», «Мінскі завод імя Кастрычніцкай рэвалюцыі», «Шклозавод «Нёман» ды іншых.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0